Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Цягнік беларускай гісторыі

Віктар САЗОНАЎ

Час ляціць імкліва. Цягнік гісторыі робіць кароткія прыпынкі і імгненна знікае ў тым кірунку, які яму зададзены ад пачатку. На пероне застаюцца тыя, хто не паспеў або не адважыўся сесці ў яго. Стаяць і думаюць куды ім ехаць. Але другога кірунку няма. Ніякі стрэлачнік не ў сілах перавесці вызначаныя лёсам рэйкі. Застаецца толькі чакаць, калі будзе чарговы цягнік і шкадаваць, што змарнавалі столькі часу. Бо маглі паехаць раней і зараз тая станцыя, на якой засталіся да сёння, ужо была б часткай гісторыі...

27 ліпеня 1990 года той доўгачаканы цягнік спыніўся на станцыі пад назвай Беларусь. Пачала рэальна рэалізоўвацца мара лепшых сыноў і дачок беларускай нацыі, якія стагоддзямі змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны, ахвяруючы сабой, сваёй свабодай і жыццём. Вярхоўны Савет 12-га склікання пад ціскам дэпутатаў БНФ, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. І хоць яна была прынята без канстытуцыйнага статусу і ў дадатак з так званай „саюзнай дамовай”, гэта быў усё ж акт, на якім грунтавалася палітыка наступных некалькіх гадоў. Неўзабаве была зацверджана дзяржаўная сімволіка Беларусі — старадаўні герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Родная мова набыла статус адзінай дзяржаўнай мовы. Здавалася, што ўжо нічога не можа перашкодзіць беларусам на незалежніцкім шляху...

Але, як казаў класік, утрымаць незалежнасць цяжэй, чым яе здабыць. Тыя сілы, што хацелі ўтрымаць Беларусь у складзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF