Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

А муры растуць...

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Існуе сур’ёзная апаска, што да далучэння Польшчы з 1 студзеня будучага года ў Шэнгенскую зону Варшава і Мінск не падпішуць двухбаковага пагаднення аб узаемных кантактах вынікаючых з гэтага факта. Польска-беларускія перамовы ў гэтай справе ў тупіку. Проста — іх няма. У сваю чаргу Беларусь вядзе ўжо дыялог аб адпаведных рэгуляваннях хоць бы з Літвой, Латвіяй і Славакіяй.

Шэнгенскі дагавор на практыцы адмяняе межы ў гандлёвым і турыстычным руху паміж краінамі Еўрасаюза і адначасова абвастрае памежны кантроль на вонкавых еўрасаюзных межах, у тым ліку з Беларуссю і Расіяй. Ужо неаднаразова пасол Рэспублікі Беларусь у Варшаве Павел Латушка ў публічных выступленнях звяртаў увагу на адсутнасць перамоў з польскім бокам на тэму вынікаў уваходу Польшчы і новых членаў ЕС у Шэнгенскую зону перш за ўсё для гэтак званых звычайных грамадзян ды па абодвух баках мяжы. У апошні час прэс-сакратар пасольства Дзмітрый Выбарны сказаў „Ніве”:

— Беларускі бок з 2006 года настойліва прапануе польскаму боку абмеркаванне пытання аб узаемных адносінах у консульскай сферы ў сувязі з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону. Гэта, як вядома, паставіць перад грамадзянамі нашых краін дадатковыя цяжкасці ва ўзаемных паездках і без сумнення абмяжуе міждлюдскія кантакты.

Чаго чакае Беларусь? Сам пасол Латушка некалькі тыдняў таму пералічыў „Ніве” ў пунктах чаго спадзяецца Беларусь. Справа ва ўвядзенні для грамадзян Польшчы і Беларусі цаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF