Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Хто зачаруе журы сёлетняга „Басовішча”?

РоСтра

Гісторыя „РоСтры” пачынаецца з лета 2003 года. Спачатку ўсё ўспрымалася несур’ёзна. Не было файнай апаратуры ды інструментаў. Першы выступ „РоСтры” на шырокую публіку адбыўся ў вечар памяці А. Башлачова 28 мая 2005 года ў клубе „Акварыум”. Менавіта ад гэтага канцэрта лепш адлічваць гісторыю гурту. Далей было шмат выступаў, электрычных і акустычных. Першая беларускамоўная праграма „РоСтры” бярэ свой пачатак з выступу ў час фэсту „Крэўскія камяні” ў 2005 годзе. У 2006 годзе гурт падаваў заяўку на ўдзел у „Басовішчы”, як вынік працы і ўсіх перажыванняў: паездка на „Басовішча” і прыз глядацкіх сімпатый на „Адборышчы”, але вопыт „Басовішча” абазначаў для гурту новыя мэты і задачы. Пасля канцэрта „Vox Femina: Tribute to Flёur” на „ХАТА studio” распачаўся запіс дэбютнага альбома „РоСтры”, рэліз якога запланаваны на верасень 2007 года. Песні „РоСтры” трапілі ў ратацыю некалькіх беларускіх радыёстанцый.

Сайт гурту: www.rostra.info

Склад гурту:

Карпоўская Анастасія — вакал, флейты

Казлоў Эдуард — гітара

Касянкоў Павал — гітара

Леўкавец Яўген — бас

Колтун Аляксандр — бубны

Папрацінская Вольга — менеджэр

Фляўс і Кляйн

Гурт бярэ пачатак у 2003 годзе. У 2003 і 2004 гадах каманда перамагла на фестывалі „Рок-Кола”. Пастаянна выступае з канцэртамі ў клубах Беларусі, а таксама як удзельнікі і госці на шматлікіх фестывалях („АЯ-camp” 2003-2005, „Наша Музыка”, „Нова Рок”, „Двина-Дзвiна-Даугава”, „Продвижение” і г.д.). У 2005 годзе на „Рок-Коле” ў намінацыі „Рок-рысталішча” гурт узяў прыз глядацкіх сімпатый, а на фестывалі „Ты признан быть первым 3” (Масква) — Гран-пры фестывалю. 2007 год прынёс у праграму „Фляўс і Кляйн” беларускамоўнае выкананне песень. У цікавы спосаб, сінкрэтычна, падыходзяць да музыкі, а і сцэнічнай прэзентацыяй пагражаюць канкурэнтам.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF