Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Бацькава навука

Віктар САЗОНАЎ

— О божачка ж ты мой, ой людцы вы мае! Вочкі б мае таго не бачылі, вушы б не чулі! А за што ж мне такая доля, за што такая кара, — загаласіла Слаўкава жонка як толькі муж расчыніў дзверы сваёй хаты. — Во дзе кроў якая, паганая! Усё адно сваё возьме. Хоць ты маліся, хоць прасіся, толку ніякага. Казала ж мне мама некалі, што жыцця з Супрунамі не будзе. Увесь род алкаголікі. Уся радня да аднаго. Ад малога да вялікага — усе абы толькі рыла заліць. А я ж дурная была, маладая. Не паслухала маму. Так усё жыццё і змарнавалася!

— Што праўда, то праўда, — не разабраўшыся ў чым справа ўклініўся ў спрэчку галава сям’і. — Маладая была дурная і зараз не паразумнела. Яшчэ больш мазгі высахлі. Уся стала як твая тупая мама. З той уся вёска смяялася, а з цябе цэлы горад.

— Злыдзень ты, — яшчэ больш загаласіла жанчына. — Як у цябе язык паварочваецца так гаварыць. Усё жыццё рабыняй у цябе была. Толькі і знала, што дагаджаць і табе, і радні тваёй спітай, і сябрам тваім, такім як ты п’яніцам. А падзякі ні якой. А за што ж мне такія пакуты! О божачка ж ты мой, божачка! Ой людцы вы мае!

— Добра-добра, не лямантуй, — стаў супакойваць жонку Слаўка. — Чаго разышлася як свіння на дождж? Я ж сёння цвярозы як шкло ў акулярах тваёй мамы. Што зноў здарылася?

— Ты то можа адзін дзень і не налізаўся, — уткнулася носам у ручнік тая. — А вось сынок твой увесь у цябе пайшоў. Не паспеў школу закончыць, яшчэ ў войску не быў, жыцця не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF