Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Заблытаныя межы

Міра ЛУКША

Волька Антанюк выйшла на свой трасцяніцкі дагледжаны падворак, парослы стрыжанай мураўкай, спярэшчанай цвітучым белым арэшнікам. За каванымі весніцамі, аздоболенымі зубчатай пілою, за хатай, абшытай белымі дошкамі, шопка запоўненая роўна складзенымі паленамі дроў, альтанка, жаўцеючая новымі дошкамі, дзе столік ды лавы, на якіх могуць пасядаць госці, ды вялікія каменныя гародчыкі, на якіх шчыруе малодшая дачка. Ад сёння Аня ўжо магістр — толькі што абараніла дыпломную працу пра настаўнікаў у час панавання Інтэрнэту на апякунска-выхаваўчай педагогіцы. Аня вучылася завочна, на платным напрамку, дык вельмі цяжка было маці-ўдаве за свае 630 злотых пенсіі справіцца з аплатамі. Бо ж самому пракарміцца трэба, і апрануцца. Добра, што абедзве дачкі такія добрыя, некапрызныя, пільныя да навукі і да працы, памагаюць і нічога не просяць. А абедзве пакончылі штудыі — старэйшая, эканамістка Мажэна працуе ў гатэлі „Галэмбеўскі”. Такія добрыя дзяўчаты, не возьмуць у рот ні цыгарэты, ні кілішка. Затое і не бываюць сярод людзей, сярод моладзі, якая гэтага не пазбягае, і дзяўчат-прыгажунь лічаць адлюдкамі і крыху дзівачкамі. А пры іх красе ды такім характары дык кавалераў было б хоць адбаўляй! Так мяркуе маці Вольга, а мы з сябрам і не думаем запярэчыць — не сляпыя ж! І не дзіў, што свежаспечаная магістр крыху сароміцца, сплёўшы залатую касу вакол галавы, бліскае загарэлымі нагамі ў шортах, завіхаецца над сваімі палеткамі, поле, палівае, агортвае. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF