Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Аляксея Грыцука любілі ўсе

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра Аляксея (Алеся) Грыцука хацеў я напісаць даўно, хаця гэта вельмі добра зрабіў Вячаслаў Харужы. У 2000 годзе ў „Беларускім гістарычным зборніку” (¹ 13) ён апублікаваў на польскай мове цікавы артыкул „Aleksy Hrycuk (1910-1976)”. І каб нешта дадаць новае пра нашага земляка, трэба было шукаць звесткі пра яго ў розных беларускіх эміграцыйных выданнях, шукаць тых людзей, якія яго ведалі і якія яшчэ жывуць, каб ад іх запісаць успаміны пра знакамітага беларуса з Беласточчыны.

Напісаў я ліст у Таронта Раісе Жук-Грышкевіч. На днях атрымаў адказ. Спадарыня Раіса напісала: „Паважаны спадар Сяргей! Сёння атрымала Ваш ліст і адразу яго прачытала жонцы Алеся Грыцука — Вользе, якая жыве ў Кінгстан. Яна паведаміла, што „Бацькаўшчына” ў Менску выдала ейную кнігу пра мужа Алеся Грыцука „Мы стваралі сваю Беларусь”. „Там, — кажа, — ўсё ёсць”, а таксама фотаздымкі. Яна Вам напіша. Дасылаю Вам свой артыкул на 30-я ўгодкі смерці Алеся Грыцука. Болей Вам нічога не змагу прыслаць, бо я цяжка хворая. Застаюся з найлепшымі пажаданнямі і пашанай — Раіса Жук-Грышкевіч. 18.06.2007”.

Праз пару дзён з Мінска наша слынная пісьменніца Вольга Іпатава перадала мне кнігу Вольгі Грыцук пра жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука, тую кнігу, пра якую мне згадала ў лісце Раіса Жук-Грышкевіч. Менавіта Вольга Іпатава была ўкладальніцай і літаратурным рэдактарам гэтага цікавага выдання.

Аляксей (Алесь) Грыцук нарадзіўся ў вёсцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF