Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Хмары над „горадам сонца”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не першы месяц кіпяць жарсці вакол так званай „рэканструкцыі” Гродна. Падобна на тое, што ўлада не хоча лічыцца ні з навукоўцамі, ні з грамадскасцю. Сацыялістычны прынцып „дарэшты разбурым, а затым...” стаў галоўным падыходам у справе ператварэння Гродна ў „горад сонца”. Апошняй справай стала разбурэнне ходнікаў па цэнтральнай пешаходнай вуліцы — Савецкай. Старых тратуараў, папраўдзе, не шкада, але разам з іх даставаннем нішчацца дрэвы. Яны вырэзваюцца па ўсім Гродне з нейкай упартай маніякальнасцю. Некалі самы зялёны горад ператварыўся ў самы „лысы”. Маладыя саджанцы вырастуць яшчэ не скора, а цяпер у гарачае надвор’е пры ветры стаяць клубы пылу. Такое назіраецца і па ўсёй Гродзенскай вобласці.

Самае кепскае, што „рэканструкцыя” адбываецца з незразумелай хуткасцю, сумбурнай паспешлівасцю. А даведацца пра сутнасць работ часцей усяго можна толькі пастфактум, строга дазаваная інфармацыя час ад часу з’яўляецца толькі ў дзяржаўных газетах (іншыя ўжо даўно зачыненыя), належнага прафесійнага і грамадскага абмеркавання няма. Справа „рэканструкцыі” выразна паказала, што ўсё на мясцовым роўні вырашае выканаўчая ўлада, усе астатнія структуры з’яўляюцца толькі паслухмянымі прыдаткамі „вертыкалі”, якія мусяць слепа выконваць тое, што ім загадваюць. Пасля розных зваротаў і пад ціскам грамадскасці ўрэшце ўлады ў чэрвені правялі ва універсітэце „круглы стол”, на які не запрасілі навукоўцаў з крытычным поглядам на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF