Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Фэст у беларускай Чанстахове

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 28 н-ры)

— Здравствуй, Люда! — да мяне падышоў незнаёмы і працягнуў руку. Дзядзька зблытаў мяне са сваячкай з Мінска. Ён паклікаў яшчэ жонку, якая, убачыўшы мяне, ад здзіўлення заківала галавой:

— Ну, точка ў точку, Люда!

Праз момант я адчувала сябе як персанаж бразільскага тэлесерыяла. Там, як вядома, раней ці пазней, знаходзяцца дзесьці-калісьці загубленыя блізняты.

Невыпадкова мае думкі кружылі вакол Бразіліі. Ля касцёла пачыналіся прывітанні пілігрымаў. Карціна жыва напамінала лацінаамерыканскія рэлігійныя сустрэчы з харызматычным ухілам. На хорах у выглядзе сцэны, пабудаваных побач алтара з мастацкай выявай Ісуса, па чарзе выступалі прадстаўнікі ад паасобных груп паломнікаў. Маладыя спевакі і музыканты — з электрычнымі гітарамі. Яны спявалі ды ігралі жывыя рэлігійныя творы, пад гукі якіх хацелася танчыць. Па-беларуску, часам па-руску! Пасля кожага выступлення ў неба ішоў радасны гул — як на рок-канцэрце. Я засяродзілася, каб злавіць у кадр фотаапарата аголеныя пупікі танцорак з дрэдамі на галаве. Але маю ўвагу адцягнула дзяўчына са шчанём сенбернарскай пароды. Паломніца і яе сабака мелі на шыях такія самыя эмблемы — жоўтыя шарфы. Бо кожны горад быў тут пазначаны нейкім колерам. Мінск, на той прыклад, меў павязаныя на шыі жоўтыя шарфы, а Маладзечна трымала ў руках пластмасавыя кветкі сланечніка.

— Жыве Усявышні Бог!!! — заклікаў лідэр з хораў цераз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF