Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Культура ў Чаромсе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Чаромсе Барбарай КУЗУБ-САМАСЮК.

Якія найважнейшыя ў гадавым вымярэнні мерапрыемствы праводзіць Ваш асяродак?

— У другой палове студзеня ладзім экуменічны Вечар калядак. Прымае ў ім удзел каля пятнаццаці калектываў з нашай гміны і адзін запрошаны госць звонку; у розныя гады былі гэта, напрыклад, выканаўцы з Арэшкава, Боцькаў, Беластока.

У маі-чэрвені, недзе каля Божага цела, адбываюцца ў нас тыднёвыя Міжнародныя сустрэчы з народным мастацтвам „З вясковага панадворка”. На гэтае мерапрыемства штогод запрашаем гасцей з розных краін Еўропы: Балгарыі, Славакіі, Славеніі, Беларусі, Украіны, Латвіі, Францыі... У той час адбываюцца не толькі канцэрты, але і майстар-класы па рукадзеллю, танцах, музыцы, прэзентацыі фільмаў і слайдаў, тэатральныя спектаклі. Сёлета была выстава плакатаў беластоцкага Драмтэатра, а абрадавыя спектаклі паказалі народныя выканаўцы з Украіны, Беларусі, Латвіі, Польшчы...

У канцы ліпеня адбываюцца ў нас Польска-ўкраінскія музычныя сустрэчы з удзелам фолькавых, народных і эстрадных ансамбляў з Польшчы і Украіны, ладжаныя Саюзам украінцаў.

У жніўні ладзім культурна-спартыўна-адпачынковы пікнік „Развітанне з летам”. Раней былі гэта фэсты БГКТ, але ад двух гадоў ладзім іх самастойна. У час гэтага мерапрыемства адбываюцца спартыўныя спаборніцтвы і выступленні мясцовых мастацкіх калектываў.

У снежні арганізуем Сільвестар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF