Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Беласток вучыўся ў Семяноўцы

Аляксей МАРОЗ

Дзеткі і моладзь з беластоцкіх школ, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы, з 8 па 14 ліпеня ўдала гулялі і адпачывалі ў Семяноўцы на ІV Летніх этнаграфічных майстар-класах „Я нарадзіўся тут”. Маладыя людзі задаволены былі заняткамі ў Зялёнай школе, распаложанай побач Семяноўскага вадасховішча, а таксама захапляліся выездамі па наваколлі, у час якіх знаёміліся з мінулым і сённяшнім жыццём Нараўчанскай зямлі.

— Мы вырашылі, што ў час летнікаў будзем знаёміцца з жыццём у паасобных нашых гмінах. Адпачывалі мы ўжо ў Белавежы, Такарах, Сацах, Ягуштове, а цяпер наведваем Семяноўку, каб пазнаёміцца з гісторыяй наваколля, прыродай і мясцовымі людзьмі. Упершыню разам адпачываюць дзеткі з падставовай школы і гімназічная ды ліцэйская моладзь, — сказала настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк, якая з дапамогай бацькоў і апекуноў наглядала за адпачынкам. Зялёная школа — пераробленая з зачыненай Падставовай школы ў Семяноўцы, была нядаўна здадзеная ў карыстанне і таму ў ёй добрыя ўмовы для пабыўкі большых груп. 45 вучняў размешчаных было ў невялікіх пакоях, а заняткі адбываліся ў дзвюх канферэнц-залах. Калі я прыехаў у Семяноўку, дзеткі пад наглядам Кацярыны Бяляўскай з Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы пачыналі ткаць.

— Я паказваю дзеткам тканне самым простым спосабам — крыжыкам, а рамкі замяшчаюць нам кросны, — гаварыла Кацярына Бяляўская.

— Мне спадабалася вышыўка. Цікавымі былі таксама фільмы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF