Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Беларушчына ў Вугоршчыне

Віталь ЛУБА

Штогоднік „Annus Albaruthenicus = Год беларускі” — плён „Беларускіх трыялогаў”, ладжаных аб’яднаннем „Віла Сакратас”, выйшаў ужо восьмы раз. Нумар на 2007 год адкрываюць артыкулы, у якіх у гістарычна-сацыялагічным плане разглядаюцца асаблівасці беларускага нацыянальнага руху. Напрыклад, Юры Вашкевіч разглядае праявы і прычыны неакамуністычных і таталітарных тэндэнцый у беларускім грамадстве, выцякаючых з феномену савецкасці, савецкага чалавека; Аляксандр Смалянчук піша пра дамінанту этнакультурнага варыянта ў беларускай нацыянальнай ідэі пачатку ХХ стагоддзя; а Павел Церашковіч засяродзіўся на прычынах адставання нацыянальнай мабілізацыі беларусаў у параўнанні з суседнімі народамі. Паралелі ў нацыянальным развіцці беларускага і чэшскага народаў прыводзяцца ў артыкулах польскіх і чэшскіх даследчыкаў. Рышард Радзік з Любіна піша пра цывілізацыйна-культурныя ўмовы нацыястваральнага працэсу на фоне Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія былі карыснымі для чэхаў і некарыснымі для беларусаў. Чэшскія даследчыкі ў сваю чаргу звярнулі ўвагу на беларуска-чэшскія аналогіі. Міраслаў Грох спрабуе высветліць спецыфіку малапаспяховага беларускага нацыянальнага руху ў параўнанні з больш паспяховым чэшскім рухам, а Мілаш Жэзнік на прыкладзе падабенстваў і розніц паміж абодвума нацыянальнымі рухамі праводзіць агляд нацыястваральных працэсаў у Еўропе мінулага стагоддзя.

Пытанні пашырэння ведаў пра сучасную Беларусь у свеце, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF