Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Жыццё на халяву

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рух грамадскага транспарту ў Гродне адладжаны нераўнамерна і недастаткова зручна. Часта, стоячы на прыпынку ў чаканні патрэбнай маршруткі, назіраю адну карцінку. Пад’язджае бусік, у якім ёсць толькі некалькі вольных месцаў. І тут з за плячэй тых, хто чакаў машыну досыць доўга, без чаргі выскокваюць некалькі асоб і шчэмяцца ў салон. Што цікава, як правіла, гэта пераважна маладыя дзяўчаты і жанчыны. На гэты конт і прымаўка ёсць у народзе адпаведная: „Нахабства — другое шчасце”. Наўрад ці яны хочуць задумвацца, што дасягаюць свайго інтарэсу коштам іншых. Прыклад, можа, і досыць дробны. Можна сказаць, што ўсё залежыць ад агульнай культуры кожнага канкрэтнага чалавека, ягонага выхавання ў сям’і. Але савецкая і постсавецкая сістэма доўгія гады пад фальшывым покрывам еднасці і братэрства, ахвярнасці і альтруізму, культывавала ў людзей спажывецкую псіхалогію. Ухапіць на халяву, праскочыць па за чаргой, урваць хоць чаго хутчэй і паболей — на халяву ж і воцат салодкі — для нашага чалавека адзін з наймацнейшых інстынктаў. Што тут казаць, калі сам кіраўнік дзяржавы неяк публічна заклікаў скрасці вытворчыя тэхналогіі (канкрэтна ў швачнай справе).

Многія людзі часта хочуць дасягаць сваіх мэтаў мінімальнымі высілкамі і часам, як кажуць, на дурніцу. У кожнага канкрэтнага суб’екта „халява” праходзіць з той ці іншай перыядычнасцю. Але яна ніколі не можа доўжыцца бясконца. У кожнай сферы рана ці позна даводзіцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF