Ніва № 29 (2671), 22 ліпеня 2007 г.

Купалле, Залукі, гміна Гарадок

Міра ЛУКША

Ёсць такая вёска ў Гарадоцкай гміне, дзе дзейнічаюць аж тры беларускія фальклорныя калектывы — уславіла на пачатку Купальночкі сакратар гміны Ліля Варакса вёску Залукі, якая зноў, пры дамамозе войта, Гарадоцкага цэнтра культуры (цяпер так афіцыйна завецца Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку, раней і „ГОК” — Гмінны асяродак культуры) ды таго Згуртавання „Залукі над Супраслю”, у якім з’ядналіся актыўныя маладыя і пажылыя вяскоўцы — сарганізавала ў суботу, 14 ліпеня, свята для ўсяе гміны. У гэты раз Купалле, і са шкадаваннем гавораць пра наступнае, якое штогод рыхтавалі раней — гмінныя дажынкі, якія цяпер хоча зрабіць у сябе гмінная сталіца — 509-гадовы Гарадок. Там і месца больш, і даехаць выгадней, чым у адлеглыя ад яго на 9 кіламетраў Залукі.

Яднае залучан перш за ўсё школа — сапраўдны цэнтр культуры, на якой падворку стаіць і адмысловая сцэна, прыгожая, абсаджаная кветкамі, умацаваная каменным насцілам, пад дахам. За сцэнай і перад ёю — вялікая прастора, дзе проста лёгка душы, радасна сэрцу. Таму на святы, арганізаваныя ў Залуках, з’язджаецца так многа гледачоў, так многа прыязджае ў госці выступоўцаў з іншых гмін і мястэчак ды вёсак. Пасля, вядома, бываюць рэвізіты: гміна дае транспарт і вядомыя залучанскія „Каліна”, „Калінка” і „Каліначка” ды гарадоцкія „Асенні ліст”, „Расспяваны Гарадок”, „Хутар” або нават і рок-гурты „РІМА” ці „5сот5” паказваюць свае дасягненні на шырэйшым форуме. Сёння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF