Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Падарожжа па Нарачанскім краю

Леакадзія МІЛАШ, Вільня

У Таварыстве беларускай культуры ў Літве стала традыцыяй не толькі кожны месяц праводзіць мерапрыемствы, але і кожны год ладзіць пазнавальныя падарожжы па мясцінах продкаў. На пасяджэнні Рады ТБК распрацоўваюцца спецыяльныя тэматычныя праграмы, якія прымяркоўваюцца да гадавін значных гістарычных падзей ці выдатных людзей, а часам і чальцы Рады распрацоўваюць свае маршруты на этнічную радзіму. Так атрымалася і гэтым разам. Яшчэ ў сакавіку Валера Місюк — даўні сябар і актыўны чалец Таварыства — прапанаваў свой маршрут па азёрнай Мядзельшчыне: Вільня — Камарова — Канстанцінава — Нарач — Мядзел — Пількаўшчына — Вільня.

Сонечнай раніцай на трох машынах выехалі мы з Вільні, пераехалі мяжу, затым гістарычныя Міхалішкі і першы прыпынак зрабілі ў маляўнічых ваколіцах Страчы. Далей наш маршрут пралягаў праз Камарова, Канстанцінава. Тут у нас была запланаваная сустрэча з вядомым краязнаўцам Нарачанскага краю Янкам Драўніцкім, чалавекам-легендай. Паўдня мы былі зачараваныя аповедам краязнаўцы. Янка Драўніцкі ў час нашага прыезду працаваў у летніку са сваімі вучнямі. Для яго, настаўніка, захаванне гісторыі роднага краю — гэта абавязак перад Беларуссю, яе народам, бо выхоўваючы любоў і павагу ў дзяцей да гісторыі роднага краю можна смела глядзець у будучыню. А з якім ён гонарам гаварыў пра сваіх вучняў! Разам з яго выхаванцамі мы наведалі касцёл Божай Маці Нястомнай Дапамогі ў вёсцы Шэметава, помнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF