Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Апошні шлях Барбары Радзівіл

Лявон КАРПОВІЧ

Пялёсткамі лілеі ўзышла над лёсам.

Нават поўня млее пад позіркам,

што можа незваротных вярнуць назад,

а я толькі сьмяротны ля ног тваіх.

Барбара Радзівіл”, Г. Баравікова

Гісторыя падаравала нам прыклад вялікага кахання жанчыны незвычайнай прыгажосці Барбары Радзівіл і наследніка трона Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага Жыгімонта Аўгуста. На жаль, трагічны. Калі паўстаў выбар: карона ці каханне, ён выбраў каханне. Здавалася спачатку, што лёс ім спрыяе. Жыгімонт Аўгуст стаў каралём, атрымала карону каралевы і Барбара. Але шчасце было страшна кароткім, як святло маланкі. 8 траўня 1551 г. смерць наведала пышны пакой Вавельскага замка. Каралева ў страшных муках навекі закрыла свае цудоўныя вочы. Адчай і смяротны боль ахапіў караля пасля смерці каханай.

Кароль споўніў жаданне жонкі, якая казала, што не хоча быць пахаванай у Кракаве, дзе не была яна пажаданай. Прасіла перавезці яе цела ў любімы горад свайго дзяцінства і юнацтва — Вільню.

25 траўня 1551 г. з Кракава ў Вільню накіравалася пахавальная працэсія. На спецыяльным катафалку, запрэжаным чорнымі коньмі, адбывала сваё апошняе падарожжа каралева і найпрыгажэйшая жанчына Еўропы. За труною ехаў на чорным кані апрануты ва ўсё чорнае счарнелы ад гора кароль. У кожным населеным пункце, будзь гэта вялікі горад ці маленькая вёсачка, ён сыходзіў з каня і ішоў пешшу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF