Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Анамальныя з’явы

Віктар САЗОНАЎ

У Сцяпана Куліка ўжо з раніцы балела галава. Трашчала як спелы гарбуз, які на гродзенскім рынку загарэлы азербайджанец, у вялікай як аэрадром кепцы, з разуменнем справы навязліва дэманструе разгубленаму мясцоваму пакупніку. І не з таго паўстала тая галаўная праблема, што Кулік учора перапіў (Сцяпан увогуле не ўжываў горкай па прычыне здароўя), і не таму, што былі праблемы на працы (працу ён згубіў год таму і цяпер цудоўна адчуваў сябе вольным і незалежным прымаком, які жыве за кошт жончынага заробку і цешчыных харчовых перадачаў у выглядзе свінскіх плячэй). Прычына была да смеху банальнай. Ва ўсім была вінаватая ўсё тая ж цешча, бо Сцяпанава жонка надумала на гэтыя выходныя зрабіць незапланаваны візіт ветлівасці да матулі, а ў Сцяпанавы планы не ўпісвалася стокіламетровая паездка ў затрачаную сярод лесу вёску, куды дарогу ведала хіба што толькі сама цешча ды яго жонка.

«Каб якая анамалія здарылася, ці што, — разважаў Сцяпан сумна, цягнучы ногі ў бок аўтастаянкі па машыну. — Каб гэтая вёска знікла куды. Каб яе пярун знішчыў! Каб яе дажджом у Нёман змыла! Каб яна пад зямлю правалілася! І чаму яе ў вайну немцы не спалілі?! Гэта ж трэба, надумаліся перціся халера ведае ў якую далеч толькі для таго, каб сказаць „Добры дзень, мама”. Цьфу ты, зараза. Во дзе здзек над чалавекам!»

Але цуд не здараўся, на анамальныя з’явы Гродзеншчына даволі бедны рэгіён, і праз пару гадзін Кулік, накінуўшы на твар выраз неверагодна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF