Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Ціхі вадаём

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Рэпчычы заходжу ад чыгуначнага пуці ў летні даабедні час. Хачу пабачыць, як на гэтую вёску паўплываў штучны вадаём, бачны з поезда. Бо апрача самой вады не відаць побач вёскі ніякіх прымет той паслуговай інфраструктуры, якая цяпер чапляецца кожнага даступнага для купання лапіка вады.

На сенажаці ў вярхоўях вадаёма траіх мужчын збірае на прычэп скошаную траву. У самой вёсцы не відаць у той час нікога на вуліцы. Заўважаю салтысоўскую шыльду і заходжу на панадворак гаспадара вёскі. На панадворку ягоная жонка, неўзабаве выклікае мужа з хаты. Здаецца мне, што ён быў крыху здрамнуўся, а я яму перашкодзіў паадпачываць. Здзіўляецца майму візіту, бо ж не надта даўно быў у яго Уладзімір Сідарук — чаго ж яшчэ мне ў яго трэба?

Вадаём у жыцці Рэпчыч нічога па сутнасці не змяніў. Было тут ціха і надалей ціха. Бывае, што часам нейкая гасцюючая на вадаёме моладзь крыху падыме голас, часам дзе хто і штыкеціну вырве, але гэта невялікі клопат. Дарэчы, тут і не расшумішся — недалёка гмінныя цэнтры Чаромха і Кляшчэлі з пастарункамі, а да таго ж яшчэ і памежнікі сюды заглядаюць...

Гаспадаркай у Рэпчычах ніхто не займаецца ўжо здаўна. Цяпер у вёсцы каля сарака душ, галоўным чынам чыгуначных пенсіянераў, якія раней працавалі ў недалёкай Чаромсе. Зямлі не аплачвалася абрабляць — яна тут пятага і шостага класаў; дарэчы — байкаваты сасновы лес шчыльна прылягае да крайніх збудаванняў.

Рэпчычы адметныя тым, што тут ужо ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF