Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Па купальскім маршруце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На згаданы маршрут, які на картах Кнышынскай пушчы пазначаны як Szlak Świętojański, трапіў я зусім выпадкова. Менавіта падаўся я на Папоўку пабачыць, як цяпер выглядае там помнік на месцы вёскі, цалкавіта зніштожанай гітлераўцамі 3 ліпеня 1943 года. Помнік той зараз складана знайсці, бо навокал вырас лес і ідучы ад Пяшчанік я ўжо пачаў траціць надзею пабачыць яго. Выглядае ён прыстойна, на пастаменце стаяць кветкі... Адзіную загану можна толькі паставіць яго будаўнікам, што нядбайна напісалі дату генацыду, падганяючы яе на месяц раней.

Ад Папоўкі накіраваўся я лесам у бок Пярэймы. І зараз на лясной дарозе паказалася мне разметка турыстычнага маршрута. Гэты Святаянскі шлях „чырвоны”, а па сутнасці, паколькі тая чырвоная паласа намаляваная на белым прамавугольніку, бачыцца ён як бел-чырвона-белы. Па гэтым маршруце дайшоў я да дарогі з Жэдні ў Пярэйму і тут жа яго згубіў. Пазней, на картах, паглядзеў я, што ён пачынаецца ў Саколлі і праходзіць па Святаянскай градзе — пасляледавіковых озах, якія мерыдыяльна адыходзяць ад Каралёвага Моста, і завяршаецца ў Супраслі. Да таго ж, апрача Папоўкі, закранае ён і іншае месца масавага забойства, якое ў час студзеньскага паўстання адбылося менавіта на згаданых озах.

У часе другой сусветнай вайны масавыя забойствы мясцовага насельніцтва ў абсягу Кнышынскай пушчы закранулі таксама жыхароў Лазняў і Засад. Апошняя вёсачка знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на поўнач (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF