Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Бабуля Оля з Трасцянкі

Міра ЛУКША

— Ой, а бабуля Оля ўжо булачак напякла! — пляскае ў далоні Галена Тапалянская ў кухні трасцяніцкай старажылкі Ольгі Антанюк. Ужо пару тыднямі мінуў яе дзень нараджэння, 99-ты, не былі мы на свяце, дык і сёння намаўляе бабулю спадарыня Галена: — А цяпер надзеньце саян. Саянчык мусово? Мусово! Хоць душна. А блузку якую? Ясну найлепш. І хустачку, бо ў хустачцы вам лепей. Сама была выткала і пашыла той саян. Лонскі рок адзявала гэты саян на „выстэмпы”.

Чэрвеньскі ранак. Пад адчыненым акном хаты бабулі Олі „Франкавае” песціцца на сонцы падушка. У сенях на лаве млеюць сабраныя бабуліны зёлкі. Цішыня. Толькі па шашы пралятаюць аўтамашыны. Скрыпіць бабуліна шафа на вялікай хаце, гаcпадыня дастае кофту ва ўзор як малюнак на карціне Лявона Тарасэвіча, шыкоўны ваўняны саян, чорныя пантофлікі. Усё подбегам. Заматычылася за падвінуты палавічок, і як матыль успырхнула з падлогі. Яна, хоць з кіёчкам, так у святочны дзень бяжыць у царкву, б’е паклоны. Ад трыццаці гадоў адна, без пакойнага мужа Андрэя. Ёсць да каго і на могілкі схадзіць. Адзін сын таксама не жыве, абедзве нявесткі ды ўнук. Цяпер ва ўнучкі бабуля жыве пад Беластокам, так цешыцца, ды ўсе дні свае ў рабоце, нуднавата адной. Тут, у Трасцянцы, хочацца пабыць, падыхаць сваім. Асабліва летам. Можна выйсці, пагаварыць.

— Хоць і часу не мела гаварыць, работы столькі было, — бабуля Оля завязвае хустачку пад барадою (у ёй і выступіла ў фолькавых кліматах Браяна Скота, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF