Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Бура з разбурэннем Гродна

Раіна СТЭФАНЧУК

Польскамоўная прэса ў апошні час з абурэннем паведамляе аб планах разбурэння помнікаў гродзенскага цэнтра. Кажуць, справа датычыць больш дзесятка будынкаў, якія маюць быць зменены м.інш. на будыніны гасцініц і офісаў. Такім чынам польска-беларуская культурная спадчына здала б месца бізнесу, таксама і расійскаму. З заклікам дапамогі выступілі дэмакратычныя сілы Беларусі (і ў шмат якіх краінах Еўропы), сярод іх праз ніжнесілезскага (!) ваяводу выступіў Аляксандр Мілінкевіч.

— Такія дзеянні давядуць да дэградацыі гістарычна-культурнага замкавага комплексу і знішчэння гістарычнага краявіду, — асцерагае ён.

Заклік Аляксандра Мілінкевіча ніжнесілезскі ваявода перадаў міністру культуры і нацыянальнай спадчыны Казімежу Міхалу Уяздоўскаму. Прэс-інфарматар гэтага ведамства Ян Юзаф Каспшык тлумачыў „Ніве”:

— Ужо ў 2006 г. да МКіНС дайшлі сігналы аб радыкальных зменах ва урбаністычнай структуры гістарычнага цэнтра Гродна, звязаных з паступовым спусташэннем помнікаў архітэктуры, што здарылася, напрыклад, у час мінулагодняй перабудовы былога Старамесцкага рынку (цяпер Савецкай плошчы) і блізкай, рэпрэзентацыйнай вуліцы Стэфана Баторыя. У цэнтры горада далей працягваюцца шырокамаштабныя „рэваларызацыйныя” працы, якіх рэалізацыя спрычыніцца да таго, што беспаваротна страціцца значная частка старажытнай субстанцыі. Цяпер пад найбольшай пагрозай апынуўся квартал забудовы паблізу гістарычнай рэзідэнцыі ўладароў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF