Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Смуродна ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Накірунак ветраў у Гайнаўцы мяняецца і таму смурод з прадпрыемства „Грыфсканд” даходзіць у розныя кварталы горада. Хаця доследы рачной вады і паветра ў горадзе паказвалі, што іх забруджанне пастаянна меншае, не задавальнялі яны і не супакойвалі некаторых гайнавян, якія патрабуюць, каб кантролі былі часцейшыя і больш дакладныя. Па ініцыятыве жыхароў горада і эколагаў у Ваяводскі інспектарат аховы асяроддзя ў Беластоку (ВІАА) паступіла просьба аб праверцы вады ў рэчцы Лясной у наваколлі прадпрыемства „Грыфсканд”. Забруджваннем ракі абураны намеснік бурмістра Гайнаўкі Васіль Сцепанюк, які распавёў аб выніках кантролю. Заявіў ён, што гайнаўскія ўлады паралельна з дзеяннямі ВІАА будуць намагацца абмежаваць забруджванне ракі і паветра.

Здаўна Прадпрыемства сухой дэстыляцыі драўніны ў Гайнаўцы, якое жыхары горада звыкліся называць „Хімічнай”, вельмі засмуроджвала наваколле, а непрыемны пах даходзіў нават да навакольных вёсак. Калі ў сямідзесятых ці васьмідзесятых гадах прыходзілася мне ехаць па вуліцы Паддольнай, здаралася, што смурод быў невыносны. Спачуваў я тады жыхарам гэтай вуліцы. Дрэвы побач „Хімічнай” былі абсыпаны шэрым „пухам”, а людзі наракалі на смурод і пыл, які ападаў на іх галовы. Многія працаўнікі „Хімічнай” адыходзілі на ранейшыя пенсіі з за хвароб, якія ўзнікалі па прычыне вельмі цяжкіх умоў працы. Рэчку Лясную, якая праплывае праз горад, забруджвалі таксама іншыя прадпрыемствы і прыватныя асобы, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF