Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Фэст у беларускай Чанстахове

Ганна КАНДРАЦЮК

Будслаў, 1-2 ліпеня 2007 г. Свята Іконы Будслаўскай Божай Маці. На фэст прыбыло трыццаць тысяч пілігрымаў. Гляджу і не веру вачам! Не — гэта немагчыма! Адкуль узялася такая процьма беларускамоўнай моладзі? І які тут беларускі воблік каталіцызму! Які ён радасны, стыхійны, растанцаваны! І бліжэй тут да Аргенціны, чым да Польшчы!

* * *

Мая сустрэча з Будславам напамінала старажытныя легенды аб паходжанні святых месц. Якраз па рацэ Сервеч прыплыў пяцісотгадовы дубовы крыж з Вільні. Суправаджала яго міжнародная мужчынская група пілігрымаў з ксяндзом-дэканам Уладзіславам Завальнюком, пробашчам парафіі св. Сымона і Алены ў Мінску.

— Каб дастацца сюды водным шляхам, — скажа пасля ксёндз Уладзіслаў, апрануты ў рэнесансны плашч і капялюш, — мы пераадолелі 360 кіламетраў. На беларускай мяжы мы былі вымушаны несці крыж і цягнуць байдаркі па сушы. Словам, усё адбылося як у стары час, з неабходнымі тады элементамі перавалокі.

Далейшая прамова святара паплыла ў стылі рэнесансу. Айцец Уладзіслаў гаварыў пра рыб і птушак, якія віталі іх спевам ля дзікіх берагоў рэк і азёраў. А сам крыж, які прыплыў сёння ў Будслаў, раней быў асвечаны ў віленскм касцёле св. Казіміра і ўсю ўрачыстасць паказвала літоўскае тэлебачанне.

* * *

Ды пашанцавала мне быць паломніцай! Апошнія два кіламетры я ішла з пілігрымкай ад Глыбокага. Дагналі нас яшчэ пілігрымы з Відзаў, на веласіпедах. За час дарогі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF