Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Беспрацоўе ў Бельскім павеце

Міхал МІНЦЭВІЧ

Бельскі павет характарызуецца сёння нізкім узроўнем беспрацоўя ў ваяводскім маштабе, якога ўзровень тут 8,6% (дзеля параўнання: у Гайнаўскім павеце ён роўны 9,7%, у Сямятыцкім — 9,6%, у Беластоцкім — 13,9%, у Сакольскім — 14, 9%, у Сейненскім — 20,4%, а ў цэлым ваяводстве — 13,1%). Бельская Павятовая ўправа працы (ПУП) атрымлівае адносна многа працоўных прапаноў з вытворчых, перапрацоўчых, будаўнічых і гандлёвых прадпрыемстваў. Акрамя гэтага беспрацоўныя могуць карыстацца прапановамі з замежжа, якія прад’яўляюцца ў сетцы EURES.

Палагоджванне сітуацыі беспрацоўных ПУПам, апрача выдачы плат, адбываецца таксама шляхам прамоцыі і фінансавання актыўных дзеянняў (стажыровак, курсаў, дафінансоўвання месц працы, датацый, грамадска карысных прац). У мінулым годзе такой прапановай было ахоплена каля 700 беспрацоўных, дзякуючы здабычы дадатковых сродкаў з Еўрапейскага грамадскага фонду і з рэзерва Фонду працы міністра працы і грамадскай палітыкі агульнай вартасцю ў мільён злотаў.

Найбольшае беспрацоўе ў Арлянскай гміне, далей па чарзе ідуць горад Бельск, гміны Бельск, Вышкі і Рудка, горад Браньск ды Браньская і Боцькаўская гміны.

Агулам у канцы мінулага года ў Бельскім павеце было зарэгістраваных 2 195 беспрацоўных, у тым ліку 1 126 жанчын. Звыш паловы зарэгістраваных пражывае ў горадзе Бельск — 1 339 (61%). З вёсак выводзіцца 36% агулу зарэгістраваных беспрацоўных: з Бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF