Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Хачу жыць у Беларусі

Віктар САЗОНАЎ

Едучы нядаўна ў цягніку, пачуў я новы анекдот:

«Сядзіць на прыступках гродзенскага чыгуначнага вакзала пасажыр з пашпартам у руках і білетам за мяжу. Сядзіць і горка плача. Так раве, што аж душа млее. А людзі ходзяць побач і здзіўляюцца — чаго гэта чалавек, які надумаўся ехаць у заходнім кірунку, так балюча вые, што сабакі з горада паўцякалі, напалохаўшыся, што недзе воўк. Нарэшце не вытрымалі ў грамадзянаў нервы і яны пытаюцца ў плаксуна:

Чаго гэта ты, небарака, так расхныкаўся.

Хачу жыць у Беларусі, — выціраючы рукавом слёзы і смаркачы, і не перастаючы ўсхліпваць адказвае той.

Ну дык ты ж жывеш у Беларусі, — не разумеюць яго мінакі. — Чаго ж табе яшчэ трэба? Твая мара збылася.

Але той яшчэ мацней галосіць і паўтарае толькі адну фразу: „Хачу жыць у Беларусі”. Нарэшце, напалоханыя такім крытычным станам пасажыра, і баючыся, што той задушыцца слязамі, нейкія добразычліўцы выклікалі яму псіхолага. Лекар асцярожна паразмаўляў з няшчасным ды кажа:

Слухайце, я нічым вам дапамагчы не змагу, пакуль не разбяруся ў чым тут праблема. Вы ж і так жывяце ў Беларусі. Няма чаго скавытаць.

А я хачу, — нарэшце праясняе сітуацыю той нядоля, — хачу жыць у такой Беларусі, якую паказваюць па беларускім тэлебачанні».

Здавалася б, няма тут нічога асаблівага ў тым анекдоце. Анекдоты людзі расказваюць каб пасмяяцца. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF