Ніва № 28 (2670), 15 ліпеня 2007 г.

Гайнавяне ўшанавалі Купалу і Коласа

Аляксей МАРОЗ

Святам беларускай культуры названае было мерапрыемства, наладжанае 6 ліпеня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, у час якога была ўшанавана памяць двух класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Радныя горада Гайнаўкі яшчэ да музейных святкаванняў, прымеркаваных да 125-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў, ушанавалі іх памяць называючы дзве вуліцы іменем Янкі Купала і Якуба Коласа. Думаю, што Купала і Колас задаволеныя былі б таксама пастановай гайнаўскіх радных аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у кантактах з гарадскімі чыноўнікамі. Радныя Беларуска-народнага выбарчага камітэта выступілі таксама да бурмістра Гайнаўкі з просьбай правесці апытанне рэпрэзентатыўнай часткі жыхароў горада ў справе змяшчэння на ўказальніках на акраінах горада двухмоўных назваў Гайнаўкі, на польскай і беларускай мовах. Добры падарунак для Купалы і Коласа зрабілі б гайнавяне, калі б у больш чым пяцідзесяці працэнтах падтрымалі ідэю ўвядзення двухмоўных указальнікаў. Прысутны на святкаванні намеснік старшыні Рады горада Гайнаўкі Яўген Сачко і заадно лідэр гарадскіх радных ад БНВК заявіў, што добрым вырашэннем было б увядзенне дапаможнай беларускай мовы ва ўсіх гмінах Гайнаўскага павета, дзе больш за 20% жыхароў у час перапісу насельніцтва назвала сябе беларусамі.

У час адкрыцця выстаўкі, прывезенай з Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і прысвечанай памяці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF