Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Сваяцкія разборкі

Віктар САЗОНАЎ

— А каб ты здох, паскуда! — пачаў дзень з гэтай фразы Вацюк Ляшкоўскі, як убачыў каля сабачай буды абарваны ланцуг, які бездапаможна звісаючы з крука сведчыў пра тое, што начны ахоўнік Вацюковай гаспадаркі з другой паловай ланцуга зляцеў недзе на вёску чужых курэй паганяць, ці яшчэ якую мясцовую хатнюю жывёлу панерваваць сваім брэхам. А мо пашукаць сабе пару надумаўся. Тузік, так клікалі сабаку, толькі тыя дзве забавы і ведаў. І, вырваўшыся на волю, заўсёды стараўся скарыстаць іх на ўсе сто адсоткаў. — Во дзе брыда, во дзе падла, — працягваў лямантаваць Ляшкоўскі. — Ланцугоў на цябе не напасешся. Злаўлю, то задушу падлу сваімі рукамі.

Вацюк гучна вымавіў яшчэ пару- тройку фразаў нелітаратурнага зместу, перакінуў праз плячо касу і пасунуўся ў поле. Але толькі глянуў на свой агарод, як тыя фразы, якімі толькі што завяршыў сваю думку зноў здрыганулі паветра. У бураках, заблытаўшыся ланцугом за яблыню стаяла чужая цялушка і спрабавала на смак малады бурачнік.

— Што за людзі! — не супакойваўся касец, перайшоўшы на больш лагодныя словы. — Калі яны за сваёй жывёлай глядзець ужо будуць?! Гэтая ж скаціна мне ўсе буракі ўжо вытаптала. Заб’ю брыду, хай тады наракаюць на сябе. Ці я садзіў буракі, каб чужых цялушак падкормліваць? А ну пайшла брыда адгэтуль!

Але каманда падзейнічала на цялушку адваротна жаданням чалавека. Тая, напалохаўшыся, стала скакаць па агародзе як дрэсіраваны конь па цырку, яшчэ больш змясіўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF