Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

„У мяне статычны погляд на рух”

— размова са стылістам Славамірам БЛЯШЭЎСКІМ.

Жывём штодзённа сваімі праблемамі, часам адрываемся ад іх, сядаючы перад тэлевізарам або заглядаючы ў каляровы часопіс. Адным здаецца, што гэта адзіны сапраўдны свет, другія адмаўляюць яму права на называнне яго рэчаіснасцю. Спадзяюся, што часткова на гэтыя хібы адкажа Славамір Бляшэўскі, з якім я гутарыла пра жыццё ў свеце іміджмейкерства, у якім займае ён ужо моцнае месца. Яго бацькаўшчынай у пэўным сэнсе з’яўляецца Сопат, хаця прасочваюцца ў ім рысы касмапаліта. Аднак шмат гадоў ужо жыве ён у Варшаве, бо ж гэта цэнтр шоу-бізнесу ў Польшчы і самае лепшае месца працы для стыліста.

Ілона Карпюк: — Чым можна займацца ў Тваёй прафесіі?

Славамір Бляшэўскі: — Я люблю крайнасці. Калісь я год працаваў у часопісе „Elle” журналістам моды, але хутка стаў адчуваць, што гэта мяне абмяжоўвае, укідае ў акрэсленую шуфляду, таму цяпер пайшоў я іншай дарогай. З’яўляюся я іміджмейкерам — кансультантам бізнесменаў, палітыкаў, зорак польскай эстрады па выглядзе і мове рухаў цела. Працую ў рэкламе і масмедыях.

Што цяпер займае Цябе найбольш інтэнсіўна?

— Яшчэ нядаўна займаўся я ствараннем іміджу журналістаў інфармацыйнага агенцтва ў публічным тэлебачанні, але ўправа змянілася і, здаецца, цяпер гэтым сур’ёзна ніхто не займаецца, а я сам звязаўся з тэлеканалам TVN. У галоўным займаюся вядучымі праграму „Цяпер мы” („Teraz My”), а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF