Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Сем год ГУЛагу

Ніна БРУЧКО

Сонца штораз мацней прыгравае. На душы весялей, ахвота штосьці рабіць, кудысьці бегчы, ехаць, жыць...

Сёння святочная раніца, сонечная і цёплая. Зрываюся раненька з пасцелі, хуценька апранаюся і бягу ў парк: зялёныя дрэвы, шчабятанне птушак, свежае здаровае паветра... На душы робіцца лёгка, радасна, як у маладыя гады бывала. Шпаркім крокам прабягаю знаёмыя сцежкі. Ну, здорава сягоння пашпацыравала, а цяпер трэба пайсці наведаць сястру, якая жыве блізка парку.

Надзя ўжо таксама не спала. Сядзела ва ўтульным фатэлі і раздумвала: чым заняцца, што запланаваць?

— Ведаеш што, — азвалася я, — давай паедзем у Гродна, у госці да сястры Тані. Што на гэта скажаш?

— Неблагая думка прыйшла табе ў галаву. Я ж калісьці часта там бывала. Праўда, едзіла я туды не толькі ў госці, а як усе ў той час — трэба ж было загандляваць, каб мець за што дзяцей вучыць. Варта і сваякоў наведаць, і іншы горад убачыць, — ажывілася Надзя.

Я там была толькі два разы ў дзядзькі Андрэя, майго хроснага бацькі. Затое ён часта з цёткай Нінай і маленькімі ўнучкамі-сіроткамі наведваў сваю родную вёску Войшкі, бацьку Пятра і сястру Тацяну. Гасцяваў і ў брата Максіма ў Плёсках, у нашага бацькі. І нашых дамоў у Беластоку не мінаў...

Паедзем, пабачымся з Таняй і яе сям’ёю, наведаем магілы дзядзькі Андрэя, цёткі Ніны, сястры Веры; запалім свечкі, задумаемся, прыпомнім....

Добрым і вясёлым чалавекам быў наш дзядзька, толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF