Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Зберагчы спадчыну

Аляксей МАРОЗ

Турыстаў, якія прыязджаюць на начлег у агратурыстычную кватэру Міхала Фільяновіча ў Скарышэва Нарваўскай гміны, уражвае вялікая колькасць цікавых экспанатаў, размешчаных у двухпавярховым будынку і побач яго. Гаспадар у беластоцкім архіве і з дакументаў у навакольных прыходах сабраў многа інфармацыі наконт гісторыі сваёй вёскі і наваколля, пра якую распавядае турыстам. Спадар Фільяновіч вельмі шырока разбудаваў свае выстаўкі і побач даўніх хатніх прыладаў ці вырабаў з палатна сабраў прылады працы, якімі карысталіся рамеснікі, друкаваныя помнікі мінуўшчыны, старыя манеты, а на асаблівую ўвагу заслугоўвае калекцыя рэлігійных экспанатаў ХІХ стагоддзя. Скарышэўскія выстаўкі глядзелі таксама турысты з Беласточчыны, а вучням падставовых і гімназічных школ гаспадар ладзіў адкрытыя дні з дадатковымі атракцыёнамі.

Я спатыкаюся з Міхалам Фільяновічам на ягоным вялікім панадворку абсаджаным разнароднымі відамі расліннасці. Многа тут кустоў руты, ад якой выводзіцца назва агратурыстычнай кватэры.

— Мы чырвоную руту знаем толькі з песень, бо наша цвіце жоўтым колерам, — заяўляе спадар Міхал.

На панадворку больш за трыццаць відаў расліннасці. Побач шматлікіх кветак, якімі займаюцца жонка Ганна і дачка Марыя, растуць зялёныя шляхетныя кусты і фруктавыя дрэўцы, за якімі наглядае гаспадар. Выкапаў ён таксама сажалку, у якой водзіцца рыба. Якраз з вудачкай у руках сядзіць каля сажалкі другая дачка Фільяновічаў, якая разам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF