Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Пушчанскія пенсіянеры

Віктар БУРА

Ужо 10 гадоў Раённаму аддзелу Польскага саюза пенсіянераў і інвалідаў у Гайнаўцы старшынюе Мікалай Чыквін. Члены гэтай арганізацыі высока цэняць ягоную ініцыятыўнасць, дзякуючы якой знаходзіць ён выхад са складаных сітуацый. Старшыня Мікалай Чыквін лічыць, што чалавеку нельга жыць без надзеі, што трэба яму імкнуцца ў лепшы бок, намагацца змяніць жыццё на лепшае. Пад яго кіраўніцтвам гайнаўскі аддзел пенсіянерскай арганізацыі штогод ладзіць шмат культурных і забаўляльных мерапрыемстваў ды краязнаўчых экскурсій для сваіх членаў.

Старшыня Мікалай Чыквін няраз пабываў з візітам у братняй Беларусі, у выніку чаго наладзілася супрацоўніцтва паміж пенсіянерамі Гайнаўкі і Пружан. З беларускага боку пенсіянерам у абмене выдатна дапамагаюць дырэктар Пружанскага гарадскога дома культуры Васіль Курачынскі і мастацкі кіраўнік народнага хору „Чырвоная гваздзіка” Валянціна Карабко.

Па ініцыятыве Раённага аддзела Саюза польскіх пенсіянераў і інвалідаў Гайнаўшчыну нядаўна наведалі пружанскія пенсіянеры. Беларускія госці на працягу двух дзён знаёміліся з Гайнаўшчынай і сталічнай Варшавай.

Раніцай 1 чэрвеня 2007 года стаяла пахмурнае надвор’е. А гадзіне 7.45 пад магазін „Бядронка” ў Гайнаўцы пад’ехаў шыкарны аўтобус. Шафёр Анатоль Раманюк запрашае дэлегацыю гайнаўскіх пенсіянераў усярэдзіну. Аўтобус напраўляецца да пагранперахода ў Белавежы, дзе маем забраць пружанскую дэлегацыю з 30 чалавек. Пагранічнікі спраўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF