Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Культура ў Мельніку

Размова з дырэктарам Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Мельніку Віктарам ДАЦЭВІЧАМ.

Якія мерапрыемствы праводзіць Ваш асяродак у гадавым маштабе?

— Сёлета 6 мая мы ладзілі І фестываль мельніцкага каравая. Гэты наш традыцыйны выраб хочам зарэгістраваць у Еўрасаюзе як рэгіянальную марку і да гэтай мэты было прымеркавана мерапрыемства. Па сутнасці было гэта спаборніцтва вытворцаў гэтага прадукта ў дзвюх катэгорыях: прафесіяналаў (кандытарскія прадпрыемствы) і аматараў. Вырабы ацэньвала адмысловая камісія з культуразнаўцаў, мастакоў, фатографаў; м.інш. запрасілі мы ў яе склад Сцяпана Копу, які, аднак, па невядомых нам прычынах не прыехаў. На мерапрыемстве прысутнічала каля чатырохсот асоб. Мастацкае афармленне фестывалю стварылі самадзейныя калектывы з Дашоў і Дабрывады, якія паказалі каравайныя абрады. Мерапрыемства адбылося ў дзень cв. Юрыя, калі традыцыйна, апрача вяселляў, выпякалі ў нас каравай.

30 чэрвеня і 1 ліпеня ладзім чарговыя Дні Мельніка. Сёлета іх пуцяводнымі будуць два матывы. Першы — „Czy nas jeszcze pamiętasz” — асветляць вядомыя зоркі польскай эстрады, м.інш. Ірэна Яроцка, Галіна Куніцка, Пётр Шчэпанік і Януш Ляскоўскі; гэтыя вакалісты выступалі ў мінулым у Мельніку і іх выступы будуць менавіта ўспамінам. Другі матыў — „Dla każdego coś dobrego” — прадвяшчае забаву ў суправаджэнні разнароднай музыкі; тут прадбачваем калектыў „РІМА”, лацінаамерыканскую музыку, балады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF