Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Дзесяцігоддзе беларускага школьніцтва ў Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

Першыя словы якія прыходзяць на думку — мова тут пра святкаванне дзесяцігоддзя беларускага школьніцтва ў Беластоку (12-15.06) — гэта размах. Настаўніцу Аліну Ваўранюк, старшыню аб’яднання АБ-БА Барбару Пякарскую, дырэктара ПШ н р 4 Збігнева Клімовіча віншавалі прадстаўнікі цэнтральных і ваяводскіх улад, прэзідэнт БНР і амерыканская дыяспара. Рада горада Беластока назначыла Аліне Ваўранюк узнагароду ў катэгорыі анімацыі культуры сярод настаўнікаў. А банкет, які падрыхтавалі бацькі і на які запрасілі ўсіх гасцей, мог спаборнічаць з конкурсам на найлепшы рэгіянальны прадукт.

Самым урачыстым момантам святкавання лічу малебен у Свята-Юр’еўскай царкве, што ў квартале Новае места. Багаслужбу на беларускай мове адслужыў а. Рыгор Місіюк. На непаўторнасць хвіліны паўплывала не адно культурная, прыгожая беларушчына і кранальная пропаведзь айца Рыгора ды беларускі хор. Не менш важным паказаўся грамадскі аспект багаслужбы. Малітва ў грамадзе, якую любіш і паважаеш, напаўняе адчуваннем еднасці і супольнасці. Беларусы рэдка зазнаюць такіх момантаў. Калі глянуць з перспектывы гадоў на феномен беларускага школьніцтва ў Беластоку (усё пачалося з прадшколля, якое існуе ўжо 12 гадоў), то найперш спрацаваў людска-этычны бок справы, сяброўскія і сямейныя сувязі, наладжаныя ў гады дзейнасці ў БАС.

— Я магу сказаць адно, — адзначыла Валянціна Швед, найстарэйшая маці (за што атрымала спецыяльныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF