Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

Супраць забыцця

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Хто ж з нас не адчувае патрэбы, каб спыніцца пасля доўгага бегу, прысесці на камені, што ляжыць на ростанях, паглыбіцца ў сябе, спрабаваць даць ацэнку, паддаць пад рэфлексію тое, што з намі адбываецца тут і цяпер, заглянуць у прорву глыбі космасу. Ёсць гэта таксама патрэба вылучыцца з грамады, з кампанейскай групы; са структур ад нас шырэйшых, якія ўсё ж нас неяк абмяжоўваюць. Гэта з’яўляецца патрэбай быту — пабыць сабе ў самоце.

Мабыць, гэта важнае сёння, калі мы спрабуем даць ацэнку, ахапіць тую магутную плынь, якая страсянула падмуркамі дзяржаў і народаў, а якую называем рухам глабалізацыі, што, паводле яе прыхільнікаў, мае палягаць на свабодным пераплыве людзей, тавараў, капіталу ці з’яў культуры.

Томас Фрыдман у кнізе „Плоскі свет” стараецца спрыяльна апісаць, ахапіць у сінтэзе тое, што адбываецца на нашых вачах, працягваецца, ператвараецца. Застаецца прытым быць аптымістам, паколькі з’явы, што складваюцца на глабалізацыю, нясуць, на яго думку, рост свабоды, дабра і шчасця ў несустраканым у гісторыі маштабе. Пазіцыя Фрыдмана характэрная для тых, хто бачыць наш свет як цуд натуры, як найвялікшую красу і дабро стварэння, варты адно захаплення. Гэтая пазіцыя тыповая таксама для кола іудзейска-хрысціянскай цывілізацыі, паколькі прынцыпам хрысціяніна з’яўляецца пачаць свой шлях жыцця ад адабрэння быту.

Жывуць, аднак, сярод нас такія, хто бачыць наш свет як ачаг няшчасця і зла, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF