Ніва № 25 (2667), 24 чэрвеня 2007 г.

(Не)забытае Дубна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

13 чэрвеня г.г. у Дубне адбылася прэзентацыя археалагічных раскопак колішняга двара Сапегаў. Прысутнічалі маршалак Падляшскага ваяводства Дарыюш Пянткоўскі, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі і войт Боцькаўскай гміны Станіслаў Дэрагайла ды археолагі і журналісты беластоцкіх медыяў.

Галіна Карвоўска з Падляшскага музея азнаёміла прысутных з гісторыяй мясцовага адгалінавання вялікага роду Сапегаў. Першая згадка пра Дубна паяўляецца ў 1506 годзе, калі кароль Аляксандр Ягайлавіч падарыў Дубна падляшскаму шляхцічу Ленарту Касінскаму. У 1512 годзе Іван Сямёнавіч Сапега некаторыя свае ўладанні памяняў з Касінскім на дубнянскі маёнтак. Годам пазней, актам ад 29 жніўня 1513 года, узнікае новае, Падляшскае ваяводства, а кароль Жыгімонт Стары назначае Івана Сапегу яго ваяводам. У той час у Дубне быў, мабыць, драўляны двор, а мураваны быў узведзены некалькі дзесяткаў гадоў пазней. Шведскае і маскоўскае нашэсці нанеслі Дубну значны ўрон і з таго часу пачынаецца паступовы заняпад двара. У канцы ХІХ ст. двор пусцее, яго рэшткі датрывалі яшчэ да міжваеннага перыяду, калі зніклі з паверхні зямлі. І толькі ў канцы ХХ стагоддзя на падставе архіўных ужо расследаванняў удалося правесці геалагічную разведку мясцовасці і выявіць прысутнасць рэштак двара ў зямлі. Раскопкі праводзіліся ў мінулым і бягучым гадах. Прымалі ў іх удзел навуковыя працаўнікі Падляшскага музея, Інстытута археалогіі Лодзінскага універсітэта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF