Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Польскія надляснічыя наведалі Камянюкі

Таісія СКУРАТАВА, Белавежская пушча, Беларусь

„Кожная краіна мае сваю палітыку, але пушча ў нас адна. І мы ўдзячны дырэкцыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» за магчымасць наведаць беларускую частку пушчы і абмяняцца вопытам работы па захаванню старажытнага лесу з калегамі з Камянюк”, — сказаў напачатку дзелавой сустрэчы беларускіх і польскіх лесаводаў у Нацыянальным парку „Белавежская пушча” дырэктар рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў Польшчы Пётр Зброжэк. Намеснік дырэктара Анджэй Галамбеўскі і начальнік гадоўлі лесу Беластоцкай рэгіянальнай дырэкцыі Станіслаў Кулак таксама падкрэслілі важную ролю такога мерапрыемства дзеля плённага супрацоўніцтва па вырашэнню агульных для нашага рэгіёна праблем.

Даўняя і трывалая навуковая дзейнасць звязвае абодва паркі. Вядзецца сумесная работа па вывучэнню стану лясных насаджэнняў, назіранню за насельнікамі пушчы. Нядаўна польскія вучоныя знаёміліся з біятопамі глушца, месцы гнездавання якога ў Польшчы зніклі. А цяпер у рамках двухбаковай дзейнасці беларускую частку пушчы наведалі польскія лесаводы. Два дні яны вывучалі стан спраў з захаваннем унікальных дрэвастояў, цікавіліся, як вядзецца ўзнаўленне лесу на месцы вырубленых па прычыне засялення караедам елак. У Нікарскім лясніцтве нашы госці наведалі гадавальнік, у якім пасеяна насенне дуба і сасны, агледзелі новыя пасадкі замест пашкоджаных стыхіяй дрэў. Ва ўрочышчы Цісовік надляснічым паказалі біятопы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF