Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Угодкі смерці генерала Булак-Балаховіча

Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч — камандзір беларускага войска, якое на польскім баку змагалася супраць бальшавікоў у 1920 годзе, пасля інтэрнавання ягонай арміі на тэрыторыі Польшчы застаўся жыць у Варшаве, дзе ўключыўся ў палітычную дзейнасць. Пасля выбуху ІІ сусветнай вайны ўзначаліў ён атрад дабравольцаў, які ўдзельнічаў у абароне Варшавы ў верасні 1939 года. Пасля дзейнічаў ён у канспірацыі і 10 мая 1940 года пры спробе яго арыштавання быў замардаваны гестапа на вуліцы Парыжскай 27 у квартале Саска Кэмпа. У гэтым будынку да вайны змяшчалася капліца для расіян, якія пакінулі сваю радзіму пасля бальшавіцкага перавароту, а з 1951 года знаходзіцца ў ім Праваслаўная духоўная семінарыя. На будынку семінарыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Сёлета, 10 мая, у 67-ю гадавіну смерці генерала Станіслава Булак-Балаховіча пад мемарыяльнай дошкай на будынку па вуліцы Парыжскай 27 сабраліся беларускія студэнты — стыпендыяты праграмы імя Кастуся Каліноўскага. З адмысловай прамовай выступіў імам Жук, які адзначыў высілак арміі генерала Булак-Балаховіча і палкоўніка Гасана Канапацкага ў карысць Беларускай Народнай Рэспублікі. Імам прачытаў таксама адмысловую малітву.

Імам Жук сустрэўся яшчэ з Ежы Гжыбоўскім — аўтарам толькі што выдадзенай кнігі „Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фарміраваннях 1918-1945”. У кнізе прадстаўлены ўдзел грамадзян беларускай нацыянальнасці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF