Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Русіфікацыя па ўласнай волі?

Раіна СТЭФАНЧУК

Пасля доўгага перапынку стала ажыццяўляцца пастаяннае супрацоўніцтва паміж беластоцкім і гродзенскім лялечнымі тэатрамі. Некалькі тыдняў таму лялечнікі з Беластока гасцявалі на гродзенскіх падмостках. У мінулым тыдні мастакі з Гродна прыбылі з рэвізітам. Для дарослых ігралі без слоў. Спектакль для дзяцей паказалі па-руску. Таксама і па-руску паказалі сваю пастаноўку некалькі месяцаў таму ў Беластоку гродзенскія акцёры драмтэатра.

Адміністрацыйная дырэктарка Гродзенскага абласнога лялечнага тэатра Марыя Шабашова так тлумачыла „Ніве” рашэнне паказаць у Беластоку якраз гэтыя спектаклі, асабліва дзіцячы „Прыгажуня і пачвара” па-руску:

— Мы рыхтавалі гэтую п’есу на V Міжнародны тэатральны фестываль у Маскве — „Ажыўшая казка”. Яе рэжысёр Алег Жугжда атрымаў там узнагароду за найлешую рэжысуру. У пастаянным рэпертуары ў нас ёсць шэсць казак па-беларуску. Дырэктар Беластоцкага лялечнага тэатра, аднак, быўшы ў нас, выбраў якраз „Прыгажуню і пачвару”. Захапіўся ўявай рэжысёра гэтай пастаноўкі. Хацеў, каб беластоцкія акцёры пабачылі таксама і такі спосаб рэалізацыі тэатральнага мастацтва.

І дадала:

— У наступны раз ужо несумненна прывязем для дзяцей спектакль па-беларуску.

Гродзенская „Прыгажуня і пачвара” фактычна ўражвае. Разыгрываецца яна амаль у кожным плане сцэны, хоць тая ў беластоцкіх умовах здавалася быць замалой пры размаху, з якім было задуманае прадстаўленне. Пара галоўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF