Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Інтэграваў спеў

Аляксей МАРОЗ

Многа песень прагучала па-беларуску ў час Конкурсу дзіцячай і маладзёжнай песні, наладжанага 2 і 3 чэрвеня ў Гарадскім доме культуры ў рамках праекта „Бліжэй сябе — гайнаўскія сустрэчы”. З Беларусі на конкурс прыехала моладзь, якая займаецца ў Эстраднай студыі ў Пружанах, вучні дзвюх пружанскіх школ і школьнікі з навакольных пасёлкаў. Сярод дзетак і моладзі з Уладзіміра-Валынскага (Украіна) былі глуханямыя, якія выступілі з танцамі. Аднак да конкурсу найбольш прыступіла вучняў з Падляшскага ваяводства. Спявалі вядомыя мясцовай публіцы вучні гайнаўскіх школ, дзеткі і моладзь з Чыжоў і Нарвы. Прыбылі вучні са школ Бельшчыны і больш адлеглых мясцовасцей. Разам выступілі ажно 64 выканаўцы (больш за 300 асоб) і таму спявалі яны толькі па адной выбранай песні. Дом культуры ў Гайнаўцы, які чарговы раз ладзіць вучням міжнароднае музычнае мерапрыемства, пашырыў сваю прапанову на інвалідаў, якім удзел у вялікіх мерапрыемствах вельмі важны для пераадолення жыццёвых цяжкасцей. Міжнародны семінар для інструктараў быў штуршком для далейшага супрацоўніцтва паміж установамі Гайнаўшчыны, Беларусі і Украіны ў галіне далучэння інвалідаў да культурнай дзейнасці.

— Міжнароднае музычнае мерапрыемства сталі мы ладзіць у супрацоўніцтве з Беларуссю, а ўжо другі год запрашаем да нас таксама вучняў з Украіны. Ставім мы на культуру і спорт. У час конкурсаў і сяброўскіх сустрэч моладзь мае магчымасць паказацца перад шырокай публікай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF