Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Змагары за вольную Беларусь

Леакадзія МІЛАШ, Вільня

У апошнюю суботу траўня ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылася чарговая імпрэза, прысвечаная Івану і Лявону Луцкевічам. Іван Луцкевіч — неардынарная постаць у гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ён у Шаўляй, вучыўся ў Лібаўскай і Мінскай гімназіях, Маскоўскім археалагічным інстытуце, Пецярбургскім універсітэце, а затым у Вене. Пасля рэвалюцыі 1905 года перабраўся настала ў Вільню. Тут ён актыўна ўдзельнічае ў заснаванні першых беларускіх газет, выдавецтваў, навуковых таварыстваў, дзякуючы яму ў 1919 годзе пачала працаваць Віленская Беларуская гімназія, пазней — беларускі музей імя Івана Луцкевіча, асновай якога стала яго прыватная калекцыя беларускіх старажытнасцей.

Ён паўплываў на творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Максіма Багдановіча і іншых пісьменнікаў, лёс і творчасць якіх звязаны з Вільняй.

Вясной гэтага года споўнілася 85 год з дня нараджэння Лявона Луцкевіча — нашчадка роду Луцкевічаў. Ён нарадзіўся ў Вільні, скончыў знакамітую беларускую гімназію, выкладаў беларускую літаратуру ў Радашковічах, працаваў дырэктарам мастацкай школы ў Баранавічах. Ваеннае ліхалецце закінула яго ў Прусію, Чэхаславаччыну, Польшчу, дзе і быў арыштаваны. Пакаранне адбываў на Калыме, вярнуўся ў родную яго сэрцу Вільню, пачаў збіраць матэрыялы пра Івана і Антона Луцкевічаў, пра Базыльянскія муры, „беларускую Вільню”. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні ТБК, з’яўляўся яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF