Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Культура ў Мілейчычах

Размова з дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Мілейчычах Монікай БАЛУТ.

Чым займаецца Ваша ўстанова?

— Нашу працу ў гадавым маштабе пачынаем з канцэрта калядак, які ладзім у пачатку апошняй дэкады студзеня. Прымаюць у ім удзел група сеніёраў з мясцовага праваслаўнага прыхода, касцельны хор „Schola”, гарцэры, дзеці з музычнай школкі і дзіцячыя групы каляднікаў з Мілейчыч.

Згаданыя сеніёры гэта члены царкоўнага хору?

— Не, гэта не харысты, а проста старэйшыя людзі, якія хочуць запрэзентаваць свае калядкі. Касцельны хор і гарцэраў рыхтуе Эмілія Мрачкоўская, а навучэнцаў музычнай школкі — Людміла Вішанка з Мельніка. Дзіцячыя групы спяваюць і каталіцкія, і праваслаўныя калядкі.

У сакавіку-красавіку ладзім дэкламатарскі конкурс для школьнікаў „Baje, bajki, bajeczki”. Гэта першы этап адборачнага конкурсу, якога лаўрэаты атрымліваюць пуцёўку ў Сямятычы, а сямятыцкія прызёры — у Беласток.

У велікодны перыяд ладзім — таксама адборачны — мастацкі конкурс для школьнікаў і гімназістаў. Дзеці выконваюць пісанкі, крашанкі, пальмы, павукі і іншыя дэкаратыўныя прадметы.

У пачатку мая разам з нашай 104-й гарцэрскай пажарнай камандай „Букі” ладзім трэцямайскую акадэмію. Пазней — сёлета гэта выпала 13 мая — адзначаем Дзень перамогі: набажэнства ў царкве і паніхіда ды ўскладанне кветак на ваенных могілках. У канцы мая ладзім адборачны конкурс для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF