Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Купала і Колас у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

У час пасяджэння Рады горада Гайнаўкі, якое адбылося 30 мая, многа гаварылася пра патронаў вуліц у горадзе, а пяці вуліцам былі прысвоены назвы. Дзве вуліцы ў цэнтры Гайнаўкі ў 125 гадавіну з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа атрымалі іхнія імёны. Яшчэ ў час кансультацый з жыхарамі горада прапала ідэя названня адной з вуліц Пружанскай або Крыначка.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Павел Латушка пры нагодзе чарговых выставак у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы некалькі разоў заклікаў гарадскія ўлады ўзяць пад увагу прысваенне гайнаўскай вуліцы імя беларускага пісьменніка, а апошнім разам прасіў ушанаваць 125-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, якое адзначаецца сёлета. Прапанова прысвоіць дзвюм гайнаўскім вуліцам імёны беларускіх пісьменнікаў выйшла ад самога бурмістра Анатоля Ахрыцюка і хіба таму не сустрэлася яна з большым супрацівам радных. Хаця радны ад Права і справядлівасці Багуслаў Шчэпан Лабэндзкі сцвердзіў, што Янка Купала і Якуб Колас супрацоўнічалі з дэлегалізаванай у 1927 годзе ў Рэчы Паспалітай Беларускай сялянска-работніцкай грамадой (не ведаю адкуль такая інфармацыя ў раднага? — А. М.) і таму могуць паявіцца засцярогі жыхароў горада да гэтых патронаў, то іншыя дэпутаты не ўступілі з ім у дыскусію. 12 галасамі „за” і пры 4 галасах „супраць” (Купала) і 5 галасах супраць (Колас) была прынята пастанова аб названні дзвюх вуліц (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF