Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Тры гады ў Еўрасаюзе

Васіль САКОЎСКІ

Аж не верыцца, што прайшло ўжо тры гады як мы ў Еўрасаюзе. Яшчэ ж так свежыя ўспаміны былых баталій паміж прыхільнікамі і праціўнікамі яго. І кожны ж бок меў свае важкія аргументы „за” ці „супраць”. Так што да самога канца не было вядома ці мы станем членамі ЕС, ці не. Найбольшыя аднак кіпелі страсці вакол пытання: ці стане жыць нам лепей у Еўрасаюзе ці горш?

Прадстаўнікі лявіцы былі „за”. Тадышні левы ўрад таксама быў „за”. І, здаецца, мелі рацыю, што былі за нашай прыналежнасцю да супольнасці еўрапейскіх краін. Трэба сказаць, што не мела Польшча шчасця да добрых, разумных і сумленных урадаў, хаця ўжо ўсе палітычныя сілы (ад левых да правых) успелі ёю кіраваць. Некампетэнтнасць, ігнараванне, нахабства, казнакрадства — вось іх асноўныя заганы.

Еўрасаюз, канешне, не ўсцеражэ нас ад гэтых заган, але ўсё ж такі хаця будзе назіраць за пачынаннямі нашых улад, крытыкаваць за іх памылкі, злоўжыванні ўладай, карупцыю. А такой крытыкі нашы правячыя эліты вельмі не любяць.

Найважнейшым аргументам за членства ў Еўрасаюзе лявіцы і нашага былога прэзідэнта было тое, што нарэшце адкрыюцца перад грамадзянамі Польшчы граніцы заходніх краін і заходнія рынкі працы.

Прадстаўнікі правіцы, у большасці сваёй, былі супраць нашага членства ў Еўрасаюзе. Яны баяліся паслаблення нацыянальнага аспекту і ўплыву заходняй распусты і атэізацыі на нас...

І збылося — мы ўжо тры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF