Ніва № 24 (2666), 17 чэрвеня 2007 г.

Пра „малых” і „вялікіх”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні ў межах адной адукацыйнай сустрэчы давялося мне правесці некалькі дзён у кампаніі са славенцамі. Даўно я сімпатызаваў гэтай маленькай краіне, хоць ніколі не даводзілася там бываць. А маё меркаванне вынікала пераважна з газет і Інтэрнэту. Але непасрэдныя размовы з людзьмі заўсёды даюць куды больш, змяняюць пэўныя стэрэатыпы і ўяўленні.

Мілан працуе школьным бібліятэкарам, перад гэтым шмат гадоў быў настаўнікам. Уся ягоная праца камп’ютэрызаваная, атрымлівае заробак 1 200 еўра. Прытым, што кошты на прадукты харчавання не нашмат вышэйшыя за беларускія, а некаторыя — роўныя. Славенцы, у адрозненне ад суседзяў-харватаў, якія намераны цвёрда трымацца нацыянальнай валюты, перайшлі ад свайго толара да еўра і не шкадуюць. Гаспадарка квітнее, на кожнага дарослага жыхара ў сярэднім прыпадаюць па два аўтамабілі, бедных практычна няма, ровень жыцця найвышэйшы з усіх „постсацыялістычных” народаў.

Студэнтка Мойца навучаецца ў Любляне на другім курсе філалогіі, добра ведае польскую мову, пасля нашых размоў зацікавілася беларускай. У славенцаў вельмі прыязныя і зычлівыя дачыненні з усімі суседзямі (гэтая невялічкая дзяржава мяжуе адразу з чатырма краінамі) і краінамі былой Югаславіі. Крыху дзіўна, што стасункі славенцаў-каталікоў з сербамі-праваслаўнымі цяплейшыя чым з адзінаверцамі харватамі. Вось бы нам, беларусам, падзеленым канфесійна, павучыцца такой талерантнасці. У самой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF