Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Філасофскі досвед

Віктар САЗОНАЎ

Што такое рамонт не ведаюць толькі тыя людзі, якія нарадзіліся або пад шчаслівай зоркай, або ў вігваме. Рамонт памяшкання гэта пакуты, злосць, слёзы і ўсе негатыўныя эмоцыі разам, бо нікуды не ўцячэш ад віду вашага любімага пакоя, які на нейкі час стаў падобны на зямлю ў другі дзень пасля Апакаліпсісу. Лепш гэты час, пакуль ідуць рамонтныя работы, прабыць у доме вар’ятаў з псіхічна хворымі пацыентамі, называючы сябе Уінстанам Чэрчылем, чым штодзённа хапацца за галаву ад жаху, што з кожнай гадзінай ваша будыніна становіцца горшай, чым да рамонту.

Дакладна з такімі праблемамі сутыкнуўся Сямён Тарасаў, дырэктар музея, калі выбіў бюджэтныя сродкі на рамонт адной з выставачных зал. Напачатку, калі працоўныя пачалі лётаць у краму, Тарасаў і не падазраваў, што яны носяцца не па ежу. Пасля, як прадстаўнік маленькай праслойкі савецкай інтэлігенцыі навучыўся адрозніваць пачуццё голаду чалавека працы ад галаўнога болю пасля ўчарашняга перапою, то пачаў націскаць на працоўнае сумленне і пачуццё абавязку пралетарскага класа. Пагражаў ён усёй брыгадзе скаргамі, адказнасцю за парушэнне дамоваў і дысцыпліны, а ў канцы палохаў нават мардабоем, страшным судом і пеклам. Толькі і гэта не прынесла плёну. Праца стала.

Тарасаў прыйшоў у стан адчаю і ўжо думаў, што ніколі не зможа знайсці тыя нітачкі, якія паўплываюць на сумленнасць будаўнічай брыгады. Але паратунак прыйшоў нечакана, як выйгрыш у латарэю. Да Тарасава зайшоў знаёмы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF