Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

А барана на памяць асталася

Грыша МАРОЗ

У Еўрасаюзе апынуўся я не па сваёй волі. Нас, сялян, уцягнуў туды наступаючы час.

Сваю гаспадарку пераняў я ад пакойнага бацькі. Нямнога ён мне перадаў, бо і сам мала што ў гаспадарцы меў, хаця ён працавітым быў і аб усім дбаў па-гаспадарску, з галавою. Пачатак ягонага гаспадарання быў вельмі цяжкі і выпаў у складаны час, пачатак другой сусветнай вайны. Праўда, і дзяцінства яго невясёлае было. Ён і бежанства спазнаў. А сям’я была немалая. Дзед мой, Мірон, меў чатырох хлопцаў і дзве дзяўчыны. Сямейка налічвала восем чалавек. Неаднойчы ў хаце хлеба бракавала, не гаворачы аб тым, што да хлеба трэба. І бабуля замоладу памерла. Дзед другі раз ажаніўся. Толькі што цяжкасці, недахопы ды бяду ў хаце найбольш пераносілі дзеці. Праўда, прыйшла ў хату мачаха, але ўсё роўна, гэта не тое, што родная маці. Не тая ласка, не тыя словы, не такое каханне, якім родная маці сваіх дзетак дорыць. Дзеткі з укоса на свайго бацьку спаглядалі, што ён больш мачаху любіць, чым іх. Такая сітуацыя трывала пакуль дзеці з сям’і разляцеліся. Хлопцы пажаніліся, адна дачка замуж выйшла, а другая старою паннаю засталася, хаця прыгожай была і пасаг мела. А тады пасагам быў капец бульбы. Аднак, казалі, вельмі жаніхоў перабірала, і не выбрала, хаця было трыццаць сватаў. Дажываць прыйшлося ёй пры маім бацьку, а потым пры мне. І то не мала год пражыла, тры гады забракла да сотні.

Бацька ажаніўся з дзяўчынай са сваёй вёскі, якая неўзабаве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF