Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Кветкі з малітвай

Ілона КАРПЮК

Сучаснасць прынесла шмат зменаў у грамадскіх адносінах. На працягу дзесяцігоддзяў мянялася перад усім месца жанчын. Сёння можам сустрэць прыгожы пол у месцах, дзе калісці не снілася, але перад усім мужчынам. Кандыдуюць у прэзідэнцкіх выбарах, служаць у арміі, лётаюць у космас, нават становяцца пастарамі. Адных гэта здзіўляе, іншыя інтэрпрэтуюць тое як натуральны працэс, але большасць забывае, што апрача прафесійных заняткаў жанчыны не адным займаюцца ў хаце, ужо пасля працы. Цяжка ўявіць мужчынам, што іхнія мамы, жонкі, часам і каханкі суткі дзеляць між два штаты і час на сон. Мучаніцы? Неабавязкова, проста ўмеюць спалучыць традыцыі з сучаснасцю і толькі часам бывае, што не маюць выбару або проста не даюць рады. Адным словам, жанчына гэта „супермэн” нашых часоў. З такой „супермэнкай” я гутарыла нядаўна пра жыццё, пра жаночыя зацікаўленні ды пра штодзённыя радасці — дзе іх шукаць і як іх знаходіць.

„Хата плача, калі жанчына пра яе не дбае”. Гэта адна з жыццёвых праўдаў, якую нясе з сабою праз жыццё Анна Кузьма. З 1964 года жыве ў Міхалове, дзе яшчэ з восем гадоў таму назад супольна з мужам вяла даволі вялікую краму. Аб’ектыўна гледзячы займалася бізнесам, хавала дзяцей і, вядома, мужа. Неўзабаве пройдзе сем гадоў, калі мая гераіня жыве сама ў каляровай хаце, поўнай кантэмпляцыі і заадно радасці. Прыйшлося ёй жыць самой. Напэўна не было б лёгка пагадзіцца з сітуацыяй, каб не сіла яе веры. Гэта можа гучыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF