Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Св. пам. АЛЯКСАНДР СІЛЬВАНОВІЧ — 7.ІІІ.1937-14.V.2007

Янка ЗАПРУДНІК

З Беларусі Алекс Сільвановіч выехаў разам з бацькамі ў часе Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе. У Амерыку яны прыбылі з Нямеччыны ў 1950 годзе. Тут Алекс скончыў у Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі, сярэднюю школу ды атрымаў вышэйшую асвету ў Ратгерскім універсітэце ў галіне хіміі. Працаваў у Тэхналагічнай групе ў штаце Нью-Джэрсі, займаў адказныя становішчы. Калі пачала пашырацца камп’ютэрызацыя, стаў выдатным экспертам па камп’ютэрнай тэхналогіі.

Бацькі Алекса перадалі свайму адзінаму сыну глыбокую рэлігійнасць. Царкоўны прыслужнік у юнацкім веку, Алекс праз усё сваё жыццё пранёс цеснае дачыненне да спраў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Працягам 30 гадоў выконваў абавязкі скарбніка прыхода Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку, уваходзіў у склад Кансісторыі БАПЦ. Выдатна разумеў спалучальную ролю Царквы ў абставінах дыяспарнага існавання грамады. Рэлігійнасць была яму таксама асновай маральных прынцыпаў, крыніцай пачуцця спагады да людзей у бядзе. Калі на пачатку 1990-х гадоў рухнуў у Беларусі камуністычны рэжым і з’явілася магчымасць пасылаць гуманітарную дапамогу ахвярам чарнобыльскай ядзернай катастрофы, Алекс разам з жонкай Нінай і ў супрацоўніцтве з дабрачыннай арганізацыяй Сіты-Гоўп узяўся за вялікую справу завозу ў Беларусь дапамогі пацярпелым ад Чарнобыля. У некалькіх падарожжах у Беларусь яны не толькі завезлі медыкаменты і медыцынскія прыпасы — усяго вартасцю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF