Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Дарогі, вуліцы, гасцінцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вёска Трашчоткі перпендыкулярна прылягае да шашы, што з Нарвы ў Бельск, і ад гэтай шашы захіляецца трыма праваслаўнымі крыжамі. Быццам знакам своеасаблівай тутэйшай Галгофы, пакутнага мужыцкага лёсу.

Зараз за крыжамі будынак пункта прыёму малака з адкрытымі насцеж дзвярыма. Заглядаю ўсярэдзіну, спадзяючыся знайсці там размоўцу найбольш асвядомленага ў галоўнай цяпер галіне сялянскай вытворчасці. Але жывой душы там няма, заміж яе прагрэс. За працуючай халадзільнай устаноўкай з галоўнай сцяны прыёмнага адсека наглядае выбарчы плакат нейкага кандыдата ў новы Сеймік. Магчыма, што той кандыдат абяцаў выбаршчыкам малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, а апошнія справы павесці як па масле.

За маімі хаджэннямі вакол малочнага пункта назірае жанчына з супрацьлеглага панадворка, таму кіруюся да яе. Яна акурат выбралася з веласіпедам у поле, паглядзець як зямелька аддзячвае ейную земляробчую руплівасць. Бо хаця яна з мужам апісалі сваю зямельку на гарадскіх дзяцей, але, каб не змарнець ад бяздзейнасці, апрацоўваюць яе і пры нагодзе зарабляюць на пенсіянерскую страхоўку тых жа дзяцей, якія маюць клопат з працаўладкаваннем у горадзе. І таксама трымаюць крыху дабытку, і здаюць малако ў згаданы пункт прыёму. Апрача пастаўшчыкоў белай сыравіны з Трашчотак, малако сюды прывозяць таксама сяляне з Піліпкаў, Мякішоў і Сапава.

Крыху далей выходзіць з панадворка пара моцна пажылых людзей. Мужчына яшчэ прысядае на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF