Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

509 гадавіна Гарадка

Міра ЛУКША

2 чэрвеня 2007 года, пад навіслымі цёмнымі хмарамі, ды ў вельмі добрым настроі Гарадок святкаваў свой сімвалічны дзень нараджэння. Разам з ім традыцыйна з беларускага боку і Бераставіца з уладамі раёна (быў сам старшыня райвыканкама Раман Курыла), што прыехалі ў госці і прывезлі з сабою мастакоў ды прывітанні ад «усех жыцялей». Гарадок вельмі спраўна арганізуе або памагае арганізаваць свае фэсты, таксама і міжнародныя, у рамках і пры падтрымцы розных еўрасаюзных праектаў. У гэты раз у рамках праекта „Прэзентацыя дасягненняў культуры пагранічча — міжнародная сустрэча з фальклорам і мастацтвам”, рэалізаванага Гарадком і Бераставіцай.

Мае Гарадок адмысловыя месцы для правядзення розных шматлюдных мерапрыемстваў — гэта ўрочышча Барык на ўскраіне Кнышынскай пушчы і зарэчанскае вадасховішча з агромным поплавам, з лавамі для гледачоў і эстрадай, дзе практычна можа сабрацца нават і шматтысячны тлум. Паўтысячы гадоў, калі засноўваўся Гарадок, у гэтым месцы сапраўды разлівалася возера — аж пад Меляшкі, што ў адлегласці каля 6 кіламетраў ад цяперашняга заліву. На мерапрыемства прыбылі жыхары ўсіх навакольных вёсак — гэта ж нагода і пабачыць сваё, і чужое, і пацешыцца звычайнымі прыемнасцямі — паслухаць песень, новых вершаў, пазмагацца разам са сваімі пажарнікамі, падзівіцца, як спраўна ратуюць (добра, што ў гэты раз толькі адмыслова інсцэнізаванае) пацярпелых у аўтааварыі ці на вадзе. Малечы смакавалі ласункі, пускалі ў неба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF