Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Поюрылыся ў Студзіводах!

Ганна КАНДРАЦЮК

На Фестываль „Там по маёвуй росі” (31.05-03.06) варта было прыехаць для „Вяселля”, якое прадставілі спевакі з Новай Папіны, Дзяменіч і Хмелева з беларускага Палесся. Паказ вясельных абрадаў быў жывы і магічны — а маладыя, якіх выпадкова пасадзілі за стол, да канца фестывалю хадзілі пад ручку. Мне нават пашанцавала сфатаграфаваць іх з рэальнай каровай, якую раней „перапілі” маладым. Як у старой добрай казцы героям дапамагала надвор’е, менавіта дзякуючы дажджу вяселле адбывалася ў цеснай ізбе скансэна. Беларусы — майстры ў выкарыстанні прасторы, карацей, патрапім згуляць вяселле для 50-70 асоб на трыццаці квадратных метрах (з чаго чвэрць плошчы займае печ). У пэўны момант я прыкмеціла, што інстынктыўна стуляюся ў сабе, каб не мяшаць сваім суседкам на лавачцы, якія паводзілі сябе ідэнтычна. Хоць у сапраўднасці было цесна — ніхто не наракаў. Наадварот, адчувалася сямейная цеплыня і сардэчнасць. І далікатнасць — каб не дай Бог наступіць на нагу ці каго падштурхнуць локцем!

Магія абрадаў, прыгажосць і сардэчнасць (маладыя выглядалі на закаханых) зацерла межы між рэальным і тэатральным. Анатоль Краўчук, мастак з Крывой прысеў у куточку і ад рукі кінуў на картачцы з майго сшытка эскіз Наташы, галоўнай завадатаркі гурту „Валацюгі” з Хмелева. У час „Вяселля” я згаварылася з Ірынай Багдановіч з Новай Папіны, што ў Драгічынскім раёне.

— У вас такія добрыя, ветлівыя людзі, — кажа, — і так прыгожа нас усюды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF